XIV. Уваскрэсенне меча

Предыдущая12345678Следующая

Мне не забыць уражанняў, якія захліснулі мяне, калі я аднаго разу паспрабаваў агледзець спадчыну бацькі і маіх папярэднікаў.

Паверх за паверхам абводзіў я вачыма: здавалася, быццам я апускаюся са стагоддзя ў стагоддзе аж у сярэднявечча. Вытанчана падабраная мэбля, шуфляды гоўныя карункавых хустак, слягое люстра ў пазагочанай раме з маім алюстраваннем, блакітнавата-магочным, як здань; пацямнелыя партрэты мужчын і жанчын ў старамодных адзежынах, іх зменлівы тыпаж, адпаведна модам старых часоў, і разам з тым пэўнае сямейнае падабенства ўсіх твараў, якое часам, здавалася, памяншалася, з русасці пераходзіла ў брунетнасць, каб пасля раптам зноў паявіцца ў поўнай першапачатаювасці, быццам род успомніў самога сябе.

Залатыя, упрыгожаныя каштоўнасцямі шкатулкі, некаторыя нават са слядамі нюхальнага тытуню, быццам яшчэ ўчора імі карысталіся, перламутравыя вееры, шаўковыя, пацёртыя, неяк не па-нашаму зробленыя туфлі на абцасах, якія, пастаўленыя побач, я ўявіў на нагах юных паненак, а цяпер разутых: маці і жанчыны нашых продкаў; лёскі з пажаўцелай разьбою па слановай касці; парсцёнкі з нашым гербам, то маленькія, вузкія, як на дзіцячыя пальчыкі, то вялікія, як на пальцы веліканаў; прасніцы, з кудзеляй на іх, якая ад старасці аж так станчэла, што распадалася ад дыхання.

У некаторых паккоях ляжаў пыл такім пластам, што я патанаў у ім па костачкі, і зграбаў цэлымі грудамі, адчыняючы дзверы; з ямін ад маіх ступакоў прасвечваліся кветкавыя арнаменты і звярыныя мордачкі, калі я, ідучы наступаў на дываны.

Агляд усіх гэтых рэчаў захапляў мяне такім чынам, што я займаўся гэтым тыднямі і часам цалкам блыталася свядомасць, аж здавалася, што апрача мяне на гэтай зямлі яшчэ жывуць тыя людзі.

Калісьці падлеткам я разам са школьнай экскурсіяй наведаў невялічкі музейчык нашага горада, і яшчэ памятаю, акая напружлівая стомленасць ахапіла нас, калі мы аглядалі многія старадаўнія, унутрана нам такія чужыя прадметы; як зусім інакш было гэта тут! Кожная рэч, якую я браў у рукі, хацела расказаць мне; з яе зыходзіла нейкае своеасаблівае жыццё: мінуўшчына маёй уласнай крыві была на гэтым і зрабілася для мяне дзіўным месівам з сучаснасці і колішнясці. Людзі, чые косці даўно гнілі ў магілах, тут дыхалі, прабацькі, чые жыцці я насіў у сабе, жылі ў гэтых памяшканнях, іхняе існаванне праступала ў піску немаўлят і хрыпла канчалася ў смяротнай агоніі; тут кахалі і смуткавалі, радаваліся і ўздыхалі, іх сэрцы былі прывязаныя да рэчаў, якія цяпер вось тут паўсюль стаялі, як былі пакінутыя і напаўняліся таямнічым шэптам, калі я кранаў іх.

Тут была вуглавая шафа з медалямі на чырвоным аксаміце, залатыя, яшчэ светлыя і бліскучыя, з выявамі рыцараў, срэбныя, пачарнелыя, быццам памерлыя, усе пакладзеныя радкамі, кожная з запіскай, шрыфт нечытэльны, пабляклы; нейкая сплеснявелая і тым не меней гарачая прага сыходзіла з іх: ‘збірай, збірай нас, мы павінны стаць поўныя лікам’; уласцівасці, якіх я ніколі не ведаў, пырхалі з іх на мяне, ласцілі і вымольвалі: ‘вазьмі нас, мы ашчаслівім цябе.’



Старая кафедра з дзівосна разьбёнымі падлакотнікамі, чыстае ўвасабленне годнасці і спакою, вабіла мяне памарыць за ёю, абяцала мне: ‘Хачу расказаць табе гісторыі са старых дзён’, пасля, калі я даверыўся ёй, душыла мяне маўклівая, старэчая пляга, быццам гэта была сама шэрая, нудная турбота, якой я сеў на калені, мае ногі ацяжэлі і знерухомелі, быццам тут стагоддзе сядзеў прывязаны паралітык і хацеў вызваліцца, ператвараючыся ў майго двайніка.

Чым далей я прадзіраўся у ніжэйшыя памяшканні, тым змрочней, сур’ёзней аскетычней уражанне.

Грубыя дубовыя сталы, пліта замест каміна; тынкаваныя сцены; цынкавыя талеркі; заржавелая кальчатая пальчатка; каменныя кубкі; пасля зноў пакой з закратаваным акном; рассыпаныя пергаментныя стужкі, пагрызеныя пацукамі; таніраваныя рэторты, такія, якімі карысталіся алхімікі; жалезная свяцільня; піялы са скамянелай вадкасцю: увесь пакой ахутаны безуцешнай аўрай няспраўджаных спадзяванняў нечага чалавечага жыцця.

Сутарэнне, у якім паводле хронікі нібыта жыў наш продак, лятарнік Хрыстафорус Ёгер, быў зачынены цяжкімі свінцовымі дзвярмі. Ніякай магчымасці высадзіць іх Калі я закончыў свае даследаванні ў нашым доме і - адначасова пасля доўгага падарожжа ў мінулае - зноў вярнуўся ў свой жылы пакой, у мяне было адчуванне, быццам я да пазногцяў загружаны магнетызмам; забытая атмасфера там унізе суправаджала мяне як натоўп прывідаў, якому адчынены на волю дзверы турмы, няспраўджаныя жаданні маіх продкаў, выцягнутыя на дзённае святло, прачнуліся і спрабавалі скінуць мяне ў неспакой, штурмавалі: ‘Зрабі так, зрабі гэтак; гэта яшчэ не завершана, тое адбылося толькі напалавіну, я не магу спаць, пакуль ты гэтага не зробіш замест мяне!’ Голас шапнуў мне: ‘Схадзі яшчэ раз уніз да рэтсртаў; я хачу сказаць табе, як робіцца золата і камень мудрасці; цяпер я гэта ведаю, тады мне не ўдалсся, бс я памёр зарана’, -- пасля я зноў чую ціхія, слязлівыя словы, якія, здаецца, сыходзілі з жаночых вуснаў: ‘Скажы майму мужу, што я насуперак усяму заўсёды яго кахала; ён гэтаму не верыць, цяпер мяне і не чуе, бо я мёртвая, а цябе ён зразумее! ’—‘Помста! Пераследуй ягоны вывадак! Вынішчы яго! Хачу сказаць табе, дзе ён. Памятай мяне! Ты нашчадак, на табе абавязак крывавай помсты!’ --шыпіць мне на вуха палка-гарачае дыханне; мне здаецца быццам я чую пазвякванне кальчатай пальчаткі. ‘Выйдзі назад у жыццё! Цешся ім! Хачу яшчэ раз пабачыць зямлю тваімі вачыма!’ -- спрабуе спакусіць мяне заклік паралізаванага з кафедры. Як я іх ні выганяю з майго мозгу, гэтыя схемы, яны, здаецца, робяцца бяспамятнымі, міжвольнымі абрыўкамі жыцця, што эклектрычна блукае навокал, якое ўсмоктваецца ўсімі прадметамі ў пакоі: прывідна патрэсквае ў шафах; сшытак, які ляжыць на падвакснніку, шалясціць; сені парыпваюць. Быццам у іх ступаюць нечыя ногі; са стала падаюць нажніцы і вастрыём утыкаюцца ў падлогу, быццам пераймаючы танцоўшчыцу, якая стаіць на кончыках пальцаў.

Поўны неспакою хаджу туды-сюды; ‘гэта спадчына мёртвых’, адчуваю; запальваю лямпу, бо настае ноч, і цемра абвастрае мае адчуванні; схемы як кажаны: ‘святло разгсніць іх; не ідзе пра тое, каб яны яшчэ даўжэй плюндрылі маю свядомасць!’

Жаданні памерлых я зрабіў маўклівымі, але неспаксй прывіднай спадчыны ніяк не хоча пакідаць мае нервы.

Я корпаюся ў шафцы, каб неяк рассеяцца: у рукі трапляецца цацка, колісь падораная мне бацькам на Каляды: скрыначка са шкляным вечкам і шкляным донцам; фігуркі з бузіны, мужчынка і бабка і яшчэ там змейка; калі патрэш па шкле скурацікам, гэтыя фігуркі электрызуюцца, сыходзяцца, разыходзяцца, падскокваюць, ліпнуць то ўгары, то ўнізе, а змейка радуецца і неверагодна пацешна звіваецца. ‘Во, і яны, там усярэдзіне думаюць, што жывуць, -- думаю я сабе, -- і ўсё ж такі гэта толькі нейкая сусветная сіла задае ім рух!’ І мне не прыходзіць у галаву, перанесці прыклад на самога сябе: прага дзейнасці ахсплівае мяне раптам, і я не стаўлюся да яе з недаверам; жыццёвы пацяг памерлых крыецца пад іншай маскай.

‘Дзеі, дзеі, дзеі дзеяцца павінны! -- адчуваю я,--так менавіта так! Зусім не тсе, што папярэднікі эгаістычна хацелі б, каб адбывалася, - спрабаваў я пераканаць сябе,-- не, трэба рабіць нешта большае! ’

Нібыта парасткі драмалі ўва мне, цяпер яны ідуць у рост, насенінка за насенінкай: табе трэба ў жыццё, дзеяць дзеі дзеля чалавецтва, да якога ты належыш як часцінка яго! Будзь мечам у агульнай барацьбе супроць галавы Медузы!

Невыносная духата пануе ў пакоі; я адчыняю акно: неба ператварылася ў алавяны дах, непранікальная чарнаватая шэрань. Далёка на гарызонце джгаюць заранкі. Дзякуй Богу, насоўваецца навальніца. Каторы месяц ні кроплі дажджу, лугі пажухлі, днём звіняць лясы ў дрыготлівым дыханні перасохлай зямлі.

Я іду да сажалкі і хачу пісаць. Што? Каму? Не ведаю. Можа, капелану, што вссь надумаў з’ехаць, каб пабачыць свету?

Завастраю пяро, насаджваю, навальваецца стомленасць, я апускаю галаву на руку і засынаю.

Стол аддае рэхам, памацняючы гукі рэзанансам, перадае мне ўдары майго ж пульсу, пасля з гэтага ўзнікае грукатанне, і я ўяўляю сабе, быццам я высаджваю ў склепе сякерай металічныя дзверы ў падвал. Калі яны падаюць з заржавелых завесаў, я бачу старога чалавека, які выдадзіць адтуль, і тут жа прачынаюся.

Няўжо я сапраўды не сплю? І вось той стары чалавек ужо ў плоці стаіць у пакоі і пазірае на мяне па-старэчы пагаслымі вачыма!

Тсе, што я ўсё яшчэ трымаю ў руцэ пяро, даказвае мне, што я не сню, што я ў ясным розуме і пры памяці.

‘Я ўжо недзе бачыў гэтага дзіўнага чалавека,-- разважаю сам сабе,-- толькі чаму гэта ён такою парою носіць футраную аблавуху?’

-- Я тры разы стукаўся ў дзверы; калі ніхто не адказаў, я ўвайшоў - сказаў стары.

-- Хто Вы? Як Вас завуць ? - пытаюся збянтэжана.

-- Я прыйшоў па заданні Ордэна.

Нейкі момант недаўмення і сумневу, ці не стаіць перад мною фантом: старэчы твар з рэдзенькай, свсеасабліва стрыжанай барадой так не пасуе да мускулістых струджаных рук! Калі б гэта быў партрэт, які я вось бачу, я сказаў бы: намалявана недакладна. Нешта-такі ў ім не адпавядае параметрам! І правы вялікі палец скалечаны; гэта таксама падаецца мне знаёмым.

Непрыкметна я хапаю чалавека за рукаў, каб пераканацца, што я не ахвяра замарачэння розуму, і суправаджаю рух жэстам: ‘Сядайце, калі ласка!’

Стары праігнараваў запрашэнне і застаўся стаяць.

-- Мы атрымалі вестку, што бацька памёр. Ён быў адным з нашых. Згодна з законамі Ордэна табе, як любаснаму сыну, належыць права патрабаваць фстаздымак. Я пытаюся ў цябе: табе ён патрэбен?

-- Было б маім вялікім шчасцем належаць да той самай супольнасці, да якой належаў і мой бацька, але я не ведаю, якія намеры ў Ордэна і што ёсць ягоная мэта. Ці не мог бы я даведацца пра гэта падрабязней?

Патухлы позірк старца блукае па маім твары.

-- А хіба бацька ніколі не гаварыў з табою пра гэта?

-- Не. Толькі намёкі. Я магу з той акалічнасцыі, што ён за гадзіну да сваёй смерці пераўвабраўся ў свайго роду ордэнскае ўбранне, заключыць: ён належаў да нейкага тайнага таварыства; але гэта якраз усё, што я ведаю.

-- Хачу сказаць табе: з неаглядна далёкага часу на зямлі жыве кола людзей, якое кіруе лёсам чалавецтва. Без яго даўно запанаваў бы хаос. Усе вялікія правадыры народаў былі толькі прылады ў нашых руках, калі не былі прысвечанымі таварыства. Наша мэта - скасаваць розніцу паміж бедным і багатым, паміж панам і слугою, знаўцам і невукам, пануючым і прыгнечаным і стварыць з даліны юдолі, званай зямлёй, рай, краіну, у якой сгова ‘пакута’ будзе невядома. Ярмо, пад якім стогне чалавецтва, гэта крыж асобы. Душа свету рассыпалася на асобныя істоты, з таго і паўстаў увесь беспарадак. Адрадзіць з мноства адзінасць - наша жаданне.

Самыя высакародныя духі былі ў нас на службе, і час пажынаць плады - у парозе. Кожны павінен стаць сам сабе капеланам. Натоўп саспеў скінуць з сябе паноўскае ярмо. Прыгажосць - вось адзіны бог, якому чалавецтва павінна маліцца. Але яму яшчэ патрэбныя моцныя, гатовыя да дзейнасці людзі, якія пакажуць дарогу ўгору. Таму мы паслалі ў свет айцоў ордэнскага розумавання, якія агнём успалымняць мазгі, каб спаліць вялікі шал вучэння індывідуалізму. Вайна ўсіх і для ўсіх! Стварыцьі ў дзікасці сад - вось задача, якую мы паставілі перад сабой! Ці не адчуваеш ты, як усё ў табе кліча на подзвіг?! Чаго ж ты сядзіш тут і мроіш?! Уставай, ратуй сваіх братоў!

Нейкая дзікая натхнёнасць набягае на мяне.

-- Што мне рабіць?! - крычу. - Загадай, што мне рабіць! Я хачу аддаць жыццё за чалавецтва, калі так трэба. Якія ўмовы ставіць Ордэн, каб мне ўступіць у яго?

-- Сляпая паслухмянасць!Адмаўленне ад уласных жаданняў! Дзейнічаць для супольства, а не для сябе самога! Гэта шлях з дзікасці мноства ў дабраславёны край адзінства.

-- І па чым я пазнаю, што мне рабіць? - пытаюся, ахоплены раптоўным сумненнем.

- Калі мне належыць стаць правадыром, чаму я павінен вучыць?

-- Хто вучыць, той вучыцца. Не пытайся: што я павінен казаць! Каму Бог дае пасаду, таму дае і розум. Ідзі і кажы! Думкі мы табе падкажам, не твой гэта клопат! Ці гатовы ты да прысягі на паслушэнства?

-- Я гатовы.

-- Дык пакладзі левую руку на зямлю і паўтарай за мною, што я маўляцьму табе!

Як аглушаны, я хачу слухацца, схіляюся, і тут нечакана прыходзіць недавер. Я маруджу, падымаю вочы, успамін пранізвае мяне: убачыў твар старога, які вось ён стаіць, як дзяржальна, выкаванае з чырвонага каменя; а скалечаны вялікі палец - гэта ж з рукі валацугі, які калісьці ўпаў мёртвы на раначным пляцы, убачыўшы мяне.

Я халадзею ад страху, затое цяпер ведаю, што мне рабіць; я ўскокваю і крычу старому:

-- Дай мне знак! - і падаю яму правую для ‘поціску’, як таму навучыў мяне бацька. Але той стаіць, ён больш не жывы чалавек: утварэнне з чэлесаў, якія свабодна прычэплены да цела як у калесаваных! Над ім лунае кнопка, аддзеленая ад патыліцы прасветам у адзін палец; яшчэ дрыжаць губы пад затухаючым дыханнем. Агідная руіна з плоці і касцей.

У жаху засланяю вочы далонямі; калі расплюшчваю вочы, здань знікла, але свабсдна ў паветры вісіць светлае шлца: у ім тонкія, празрыстыя абрысы, падобныя на бледнаблакітнае мроіва -- твар старога ў аблавушцы.

Гэтым разам голас продка, які выходзіць з ягоных вуснаў:

-- Абломкі, бэлькі разбітых караблёў, гнаныя хвалямі акіяна мінуўшчыны бачыў ты; з бяздушных рэштак патанулых вобразаў забытых уражанняў твайго духа лемурападобныя жыхары прорвы перафармавалі партрэт нашага майстра ў мазгавое сплеціва, каб ашукаць цябе, яны казалі табе лагодным языком пустыя высокагучныя словы ачмурэння, каб завабіць цябе, падобна светлякам, у смертаносныя багнішчы бяспланавых дзеяў, дзе ўжо да цябе галечна патанулі тысячы большых за цябе. ‘Адмаўленнем ад сябе’ называюць яны фосфарнае свячэнне, якім ачмураюць свае ахвяры, пекла моцна радавалася, калі запаліла гэта святло ў першым чалавеку, які даверыўся яму. Што яны хочуць разбурыць, ёсць вышэйшае дабро, яшга можа дабіцца толькі істота: вечная памяць як асоба. Чаму яны вучаць - гэта знішчэнне, але яны ведаюць і насілле праўды, таму ўсе словы, якія яны выбіраюць, ёсць праўда, - але кожны сказ з яе сфармаваны ёсць глыбокая, як прорва, хлусня.

Дзе славалюбства і прага ўлады жывуць у сэрцы, там і раздзьмухваюць прытухлыя іскры, пакуль не заблішчаць ясным агнём, і тады чалавек марыць успалымніцца самаадданай любоўю да блізкага, і ён ідзе і прапаведуе, не будучы пакліканым - сляпы правадыр вядзе ў яму калек.

Вы добра ведаеце, што сэрца чалавечае злое з маладосці, і што любоў у ім не можа жыць, нават калі любоў тая дараваная звыш. Яны паўтараюць: ‘любіце сябе сярод саміх у сабе’ да поўнага атупення; той, хто гэта спачатку прыдумаў, той і сказаў тым, якія слухалі яго, як магічны дарунак; але яны выплёўваюць словы ў вуха як атруту - бедства

і роспач, забойства і крывавая лазня і спусташэнне вырастаюць з гэтага. Яны імітуюць праўду, як гародныя пудзілы імітуюць укрыжаванага ўскрай дарогі.

Дзе вы бачыце, што ўтвараеццам крышталь, які- падабенства Божае - абяцае зрабіцца сіметрычным, туды вы запрашаецеся раструшчыць яго. Ніякае ўсходняе вучэнне не ёсць для вас занадта далікатным і тонкім, каб вы не маглі агрубіць яго, заземліць, перакруціць і златашыць, пакуль яно не зробіцца процелегласцю таго, што было змыслена на пачатку. ‘З усходу ідзе святло’, кажуць яны і потайкам маюць на ўвазе пад гэтым чуму.

Адзіная дзея, якая вартая здзяйснення: праца над сваёй самасцю, якую яны называюць сябелюбствам, эгаізмам; паляпшэннем свету, але яны не ведаюць як, -- здзірства яны апранаюць у плашч ‘абавязку ’, зайздрасць - у ‘славалюбства’, -- гэта думкі, якія яны нашэптваюць аблудным смяротным.

Царства раздробленай свядсмасці - іх мроя пра будучыню, паўсюдная апантанасць - іх надзея; яны прапаведуюць вуснамі апантаных ‘тысячагадовае царства’, як колісь прарокі, але тое, што царства тое ‘не ад гэтага свету’, пакуль зямля не пераўтворыцца і чалавек праз адраджэнне духу - пра гэта яны маўчаць; яны караюць памазанцаў ілжы, забіраючы наперад сталасць часу.

Яны кажуць: паўстань правадыром! Добра ведаючы, што весці можа толькі адзін, той, хто дасканалы. Яны перакручваюць гэта і ашукваюць: вядзі, і ты будзеш дасканалы.

Гэта азначае: каму Бог дае пасад, таму ён дае і розум; але яны сугеруюць: прымі пасад, і Бог дасць табе розум.

Яны ведаюць: жыццё на зямлі павінна быць станам пераходу, таму хітра вабяць: ‘рабі рай з гэтага існавання’, добра пры гэтым ведаючы марнасць такіх намогаў.

Яны вызвалілі цені Аіда і ажыўляюць іх флюідна-дэманічнай сілай, каб людзі паверылі, што настала паўстанне з мёртвых.

Паводле аблічча нашага майстра яны зляпілі вусеня, які прывідам паўстае то тут, то там, часам у мроях празарліўцаў, часам у коле заклінальнікаў духаў у выглядзе рэчывазамяняльнай постаці, часам як аўтаматычна ўтваральны малюнак медыяў; Джон Кінг - Ёган Кароль - называе сябе зданню тым, хто цікавіцца ягоным імем, каб узнікла вера ў тое, што гэта Ян Евангеліст. Яны “загадзя” пераймаюць аблічча для ўсіх, хто, як ты, выспеліўся дзеля таго, каб зірнуць праўдзе ў вочы; яны загадзя сеюць, каб потым магчы пажынаць сумненні, як цяпер вось у цябе, блізіцца гадзіна, калі запатрабуецца ніколінепахісная вера.

Ты раздушыў вусеня, калі спатрабаваў ‘поціску’ рукі, цяпер сапраўднае аблічча для цябе робіцца дзяржальнам магічнага , выкаванага без стыку суцэльнага кавалка чырвонага жалязняку; хто яго атрымлівае, таму робіцца жывым сэнс псальмы: ‘Аперажыся мечам па паясьніцы Тваёй, Магутны, славаю Тваёю і хараствсм Тваім, і ў гэтым уборы Тваім пасьпяшайся, сядзь на калесніцу дзеля праўды і лагоды і справядлівасці, і правіца Твая пакажа Табе дзівосныя дзеі.’

XV. Нэсава кашуля

Як арліны крык, скаланаючы паветра на горных вышынях, вызваляе снежны завал, які, коцячыся, вырастае ў лавіну і агаляе з-пад снегу ў поўным бляску ледзяныя пласты, так словы прлдка агаляюць часціну майго ‘Я’.

Псальма заглушае ў вушах завыўнае брунжанне, вобраз пакоя тухне перад вачыма, і мне здаецца, быццам я качуся ў бяскрайнюю сусветную прастору.

‘Цяпер, цяпер я раскалюся, рассыплюся!’ Але падзенню канца няма; з усё бсльшай і большай хуткасцю глыбіня ўсмоктвае мяне, і я адчуваю, як мая кроў падымаецца па хрыбетніку і прарывае чэрап сляпучым слупам святла.

Чую хруст касцей, пасля ўсё мінаецца; стаю на нагах і ведаю: гэта было запамарачэнне пачуццяў і мозгу, сагнетычны паток пранік у мяне ад ступакоў да галавы і абудзіў ува мне адчуванне, быццам я падаю ў бездань.

Поўны недаўмення я азіраюся навакол і дзіву даюся, што лямпа спакойна паліцца на стале і нічога не змянілася! Толькі сам сабе здаюся як бы ператвораным, быццам у мяне выраслі крылы, а карыстацца імі не магу.

‘Мне адкрылася новае адчуванне”, ведаю, і ўсё ж дсўга не магу даўмецца, у чым яш заключаецца і як гэта так я зусім іншы, аж пакуль не даходзіць да свядомасці: у мяне ў руцэ нейкі круглы прадмет.

Гляджу на яго: нічога не відаць; растапырваю пальцы: прадмет знікае, але я не чую, каб нешта падала на падлогу; сціскаю кулакі: і ён зноў ёсць, халодны, круглы, як шар, і цвёрды.

‘Гэта ж тронка’, здагадваюся раптам; абмацваю і знаходжу лязо, яно нават парэзала мне скуру.

Ці лунае меч у паветры? Я адступаю на крок ад месца, дзе стаяў, хапаю меч. Гэтым разам пальцы хапаюць гладкія, металічныя кольцы, якія ўтвараюць ланцуг, аперазаны мне па паясніцы, на ім вісіць той меч.

Глыбокае здзіўленне закрадваецца ў мяне, і адступае толькі тады, калі мне спакваля рсбіцца ясна, што адбылося: унутранае адчуванне вобмацкам, якое ў чалавеку спіць мацней за ўсё, прачынаецца; тонкая сцяна падзелу, якая разводзіць паабапал жыццё тамтэйшае і зямное, назаўсёды прабітая.

Дзіўна! Такі вузенькі парог паміж абодвума светамі, і ўсё ж ніхто нагі не падыме, каб пераступіць яго! Проста ўсутыч са скурай мяжа з іншай рэальнасцю, але мы не адчуваем гэтага! Тут, дзе фантазія магла б стварыць новы край, яна тармозіцца.

Імкненне да бостваў і страх застацца сам-насам з сабою і зрабіцца творцам свайго ж свету, гэта якраз тое, што спыняе людзей, не дае разгарнуцца магнетычным сілам, якія дрэмлюць у ім; ён хоча мець спадарожцаў і прыроду, якая абступае яго ў поўнай сваёй магутнасці; яму хочацца любові і нянавісці, хочацца чыніць дзеі і перажываць іх на сабе! Як бы ён мог гэта, калі б зрабіў сябе творцам новых рэчаў?!

‘Табе толькі трэба працянгнуць руку, і ты дакранешся ёю да аблічча тваёй каханай’, горача надзіць мяне, але мурашкі па целе пры думцы, што рэальнасць і фантазія - гэта тое ж самае. Страхоцце апошняй ісціны выскаляецца мне ў твар!

Яшчэ страшней за магчымасць стацца ахвярай дэманічнага дакранання альбо быць выкінутым у бяскрайняе мора вар’яцтва і галюцынацый, я разумею: нідзе няма рэальнасці, ні там, ні тут, ёсць толькі фантазія!

Узгадваюцца поўныя страху словы: ‘Ці бачыў ты сонца?’, сказаныя колісь маім бацькам, калі я расказаў яму пра сваё вандраванне на гару; ‘хто не бачыць ніякага сонца, той спыняе вандроўку; ён сыходзіць у вечнасць.’

-- Не; я хачу заставацца вандроўцам і пабачыцца з табою, бацька! Хачу быць паяднаным з Афеліяй, а не з Богам! Я хачу Бясконцасці, а не Вечнасці. Што я навучыўся бачыць і чуць духоўнымі вачыма і вушамі, гэта, чаго я хачу, павінна таксама быць рэальнасцю ў маім пачуцці адчування. Я адмаўляюся рабіцца Богам, укаранаваным стваральнай сілай; з любові да вас я хачу заставацца створаным чалавекам, хачу дзяліць з вамі жыццё роўнымі часткамі.

Як для абароны ад спакушэння, выцягнуць у жарсці рукі, я ашчаперыў тронку мяча.

-- Тваёй дапамозе, майстар, аддаю сябе! Будзь жа творцам усяго, што вакол мяне.

Так выразна маёй руцэ ўсвядоміўся твар на капітэлі меча, што я, здалося, глыбока перажыў гэта сваім нутром. Гэта бачанне і адчуванне адначасова. Станаўленне майго алтара для захавання найсвяцейшага.

Таямнічая сіла цячэ з гэтага, якая пераносіцца на рэчы і ўдыхае ў іх душы.

Калі я пачуў гэта словамі, я ўжо ведаў: тая лямпа на стале ёсць падабенства твайго зямнога жыцця, пакой тваёй самотнасці яна асвятляла, цяпер яна зрабілася калыхлівай уяўнасцю; алей у ёй канчаецца.

Мяне прыгнятае быць пад чыстым небам, калі праб’е гадзіна вялікай сустрэчы!

Лесвіца вядзе на дах, на якім у дзяцінстве я часта сядзеў і з подзівам сузіраў, як вецер заганяў у воблакі белыя твары і фігуры драконаў. Я караскаюся на дах і саджуся на парэнчу.

Ашушканы ў ноч разлёгся ўнізе горад.

Усё маё мінулае, вобраз за вобразам праплывае перад мною і палахліва туліцца да мяне, нібы хочучы папярэдзіць: ‘Трымай мяне, вазьмі мяне з сабою, каб не памерці мне ў забыцці і жыць у тваёй памяці.’

Навокал на гарызонце джгаюць заранкі: палаючае, мігатлівае велізарнае вока, і дамы і вокны кідаюць на мяне палымянае святло, і падаюць назад здрадлівы знак зніча: там, там! Там ён стаіць, каго ты шукаеш!

‘Усіх маіх слуг ты перабіў, цяпер я сам на чарзе’, -- далёкае выццё пранізвае паветра, я павінен думаць пра ўладарку цемры і пра тое, што сказаў мой бацька пра яе нянавісць.

-- Нэсава кашуля! - шыпіць парыў ветру і рве на мне вопратку.

Гром паўтарае сваё аглушальнае ‘Так’.

-- Нэсава кашуля! - паўтарыў я; -- Нэсава кашуля?!

І маўклівае як смерць чаканне; бура і маланка раяцца, што ім рабіць далей.

Унізе раптам гучна ўсплёсквае рака, быццам папярэджваючы мяне: Хадзі сюды да мяне! Хавайся!

Чую спалоханы пошум дрэў: ‘Ураган з рукамі забойцы! Кентаўры Медузы, дзікае паляванне! Угніце галовы, едзе рыцар з касою!’

У маім сэрцы стукае ціхая радасць: Чакаю цябе, мсй каханы.

Зазваніў звон на званіцы кірхі, быццам у яго ўдарыў нябачны кулак.

У святле маланкі ўспыхваюць запытальна крыжы на могілках

-- Так, маці, я іду!

Недзе, рэзка адчыняецца акно і са звонам разбіваецца на бруку шыба: смяротны страх рэчаў, утвораны чалавечай рукою.

Ужо ці не месяц упаў з неба і блукае наўкол? Белы палаючы шар навобмацак прабіваецца ў паветры, хістаецца, апускаецца, падымаецца, бязмэтна блукае і з грамавым трэскам лопаецца, як бы раптоўна ахоплены лютасцю; зямля дрыжыць у дзікім страху.

Усплываюць усё нсвыя; адзін абшукваў мост, павольна і падступна коціцца праз прысады, аплывае нейкае гарышча, з громам лупіць па ім і разносіць на трэскі.

‘Шаравая маланка!’ - у дзяцінстве я ў кніжках чытаў пра іх, а апісанне іх загадкавага руху лічыў за байку, і вссь цяпер гэта ў жыцці! Сляпыя істоты, створаныя з электрычнай сілы, бомбы касмічнага абвалу, галовы дэманаў без вачэй, рота, вушэй і носа, паднятыя з глыбіняў зямлі і паветра, віхура, якая кружляе вакол цэнтра нянавісці, які без органаў успрымання паўсвядсма намацвае ахвяры для сваёй разбуральнай лютасці.

Якой страшэннай сілай валодалі б яны, калі б мелі чалавечую форму! Няўжо маё немае пытанне знадзіла яго, гэты палаючы шар, які раптам памяняў сваю траекторыю і скіраваўся на мяне? Але амаль ля самай парэнчы паварсчвае, слізгае да мура, заплывае ў адчыненае акно і выплывае зноў з другога вонкі, робіцца авальным: і вогненны прамень высякае варонку ў пяску пад страшэнны ўдар грому, аж увесь дом скаланула і пыл падняўся да мяне.

Яго святло, сляпучае як белае сонца, апаляе мне вочы; так ярка і востра асветлена мая постаць на секунду, яго рэфлекс запаўняе мае павекі і раз’ядае маю свядомасць.

-- Ці ты бачыш нарэшце мяне, Медуза?

-- Так, я бачу цябе, пракляты! - і чырвоны шар падымаецца з зямлі. Паўаслеплы я адчуваю: ён большае і большае, вось ужо плыве над маёй галавсю - метэор бязмежнага шалу.

Я раскідваю рукі: нябачныя рукі хапаюць за мае рукі ‘поціскам’ Ордэна, уключаюць мяне ў жывы ланцуг, які сягае аж у бясконцасць.

Спалена ўва мне толькі тое, што падлягае распаду, ператворанае смерцю ў полымя жыцця.

Я стаю выпрастаны ў пурпуровай шаце агню, аперазаны зброяй з чырвонага жалязняку.

Я назаўсёды пераплавіў свой труп на меч.

Пераклаў з нямецкай мовы Васіль Сёмуха


4755567911576769.html
4755593874689320.html
    PR.RU™